Экскурсія Beer&History па Беластоку



У нядзелю, 16 красавіка, гістарычны клуб Beer&History запрашае на знаёмства з вуліцай Варшаўскай.

Найстарэйшая частка горада, дзе жылі рамеснікі і служкі з палаца Браніцкіх. Ад першаснай забудовы XVIII ст. не захавалася ніводнага будынку, адна вуліца надзвычай цікавая і прыгожая.

Усіх ахвотных запрашаюць паглядзець:

– Палац Трылінгаў;

– Палац Цытронаў;

– Касцёл Святога Войцеха;

– Жылы дом і краму канца ХІХ ст;

– Фабрыка тытуню Яноўскага ды іншае.

Сустрэча каля рэстарана Grodno (Sienkiewicza 28) у нядзелю 16 красавіка а 14:00.

Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/1UtmmYuPyL7oUiKJ7.

Удзел бясплатны, але данаты арганізатарам вітаюцца!

Беларускае Радыё Рацыя