Экскурсія Гістарычнага клуба ў Беластоку па вуліцы Варшаўскай



У нядзелю, 28 мая, Гістарычны клуб запрашае на экскурсію па вуліцы Варшаўскай – вуліцы-помніку архітэктуры ХІХ і ХХ стагоддзя. Яшчэ раней яна ўзнікла як месца рассялення „баяраў” – служылых людзей пры палацы Браніцкіх. Пазней, у перыяд росквіту гораду, стала лакацыяй камяніцаў гарадской эліты.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі змогуць пабачыць:

-Палацы Трылінгаў, Цытронаў, Вернераў

-Гімназію, дзе вучыліся Грынявіцкі і Заменгоф

-Касцёл Святога Войцеха /былая кірха

-Дамкі прускіх майстроў 200-гадовай даўніны

-Аддзяленні ВЧК, НКУС і МГБ у колішніх палацах.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна. Данаты – вітаюцца.

Сустрэча каля рэстарана Grodno (Sienkiewicza 28) а 11:00.

Беларускае Радыё Рацыя