Эксперт: Баюся, што палітычная чахарда можа перашкодзіць знайсці крэдыты
16 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў спадзяецца атрымаць сёлета Україна. 10 мільярдаў краіна атрымае ад Міжнароднага валютнага фонду. Астатнія сродкі будуць атрыманыя ад ЗША, ЕЗ ды іншых крэдытна-фінансавых установаў. Гэтыя грошы, паводле ўраду, дадуць магчымасць урэгуляваць плацёжны баланс Украіны і падтрымае рэформы. Пакуль яшчэ ніхто не бачыў плану выкарыстання сродкаў, і таму ёсць небяспека, як і пры папярэдніх урадах, раскрадання грошай, кажа украінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб.
– Я баюся, што папярэджанне Захаду, у тым ліку і МВФ, спыняйце красці, то яны не спыняцца. А гэта ўскладніць працу новага ўраду, які прыйдзе відавочна неўзабаве, і відавочна Вярхоўная Рада не дабудзе да канца свайго тэрміну, думаю, сыйдуць яны з вялікай ганьбай. Усё гэта можа перашкодзіць працы з міжнароднымі валютнымі арганізацыямі, гэта мяне хвалюе.
11 сакавіка Міжнародны валютны фонд ухваліў чатырохгадовую праграму фінансавай падтрымкі Украіны. Яна прадугледжвае наданне 17,5 мільярдаў даляраў дапамогі. Акрамя таго, сёння ўкраінскі ўрад пачне перамовы аб рэструктурызацыі пазыкаў, атрыманых папярэднімі ўрадамі Украіны.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя