Эксперт: Дроны – гэта вельмі крутыя штукі



Дроны. Беспілотныя лятальныя аб’екты, якія граюць значную ролю ў вайне ва Украіне. Менавіта пры дапамозе іх можна адсочваць сітуацыю, а таксама весці бой з меншымі ахвярамі.

Менавіта пра іх сёння наш карэспандэнт паразмаўляла з „Госцем Рацыі” – беларусам, які па зразумелых прычынах пажадаў застацца ананімным.

РР: Чым рэальна могуць дапамагчы дроны?

Я працаваў у сферы стварэння дронаў. Дроны – гэта вельмі крутыя штукі, якія могуць у прынцыпе без фізічнага ўдзелу пяхоты, нанесці даволі значныя страты праціўніку. Нейкая група пры дапамозе беспілотніка можа зрабіць вельмі дакладна, гэта можна зрабіць без стратаў, не патрэбна жывая сіла. Можна проста пры дапамозе дрона правесці выведку, можна з дапамогай дрона нанесці нейкія пашкоджанні тэхніцы, сілам праціўніка. Можна падарваць склад з боекамплектам. Гэта тое, што можна зрабіць эфектыўна і дыстанцыйна, не ўжываючы пры гэтым сваіх жаўнераў.

РР: Якога кшталту бываюць дроны?

Можна вызначыць тры асноўныя тыпы дронаў. Першае, выведка, якая вельмі неабходная. З выведніцкай ротай працуе артылерыя. Пры дапамозе выведкі з дапамогай дронаў бяспечна для асабістага складу украінскага войска. Гэта можна рабіць у рэжыме анлайн, то бок карэкціроўка агню. Другі тып дронаў – гэта баявыя ці грузавыя дроны, якія ўмеюць падымаць у паветра пэўную колькасць кілаграмаў карыснага грузу. То бок гэта ці дастаўка нейкай гуманітаркі на перадавую або гэта дастаўка падарункаў для русні. Украінскае войска вядомае тым, што яно такія падарункі адпраўляе, каб расейскія жаўнеры хутчэй „сустрэліся з Кабзонам”. Такія дроны могуць пераносіць розную колькасць грузаў. Гэта можа быць гуманітарка, можа быць ежа, усё што заўгодна. Плюс гэта могуць быць набоі, якія могуць быць выкарыстаныя з дрона, то бок скінутыя на варожую тэхніку, на варожыя пазіцыі. Трэці тып – гэта дроны-камікадзэ, якія працуюць толькі ў адзін бок. Папярэднія вяртаюцца, як след. Улічваючы невялікі кошт дронаў-камікадзэ, яны знішчаюць РЭБ праціўніка, знішчаюць РСЗА, штабы ці проста пужаюць ворага. Калі вораг разгублены, то войска Украіны можа дзейнічаць больш агрэсіўна і гнаць іх з занятых пазіцый.

РР: Як часта падчас працы з дронамі здараюцца памылкі?

Памылкі бываць дастаткова рэдка таму, што гэта тэхніка праходзіць тэставанне перад тым, як аддаецца на перадавую. Мы тэстуем гэтую тэхніку, ліквідуем усе магчымыя нюансы, якія могуць здарыцца. Пілот дрона павінен быць да ўсяго гатовы. З такіх штук, якія могуць здарыцца – гэта РЭБ можа глушыць сігнал спадарожніка. Пілот можа згубіць сувязь з дронам. Калі гэта вялікі дрон, то па ім могуць адпрацаваць ПВА. Гэта не памылкі – гэта „сюрпрызы”, з якімі могуць сутыкнуцца пілоты, якія кіруюць гэтымі дронамі. Рознае бывае, можа быць не заражаны акумулятар, але байцы звычайна за гэтым сочаць. Гэта каштоўны агрэгат, які прыносіць карысць за свой не дарагі кошт.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Дарэчы, сёння – нават на адлегласці – беларус працягвае кансультаваць па пытаннях дронаў усіх, хто змагаецца за свабоду Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя