Эксперты пра экацыд ва Украіне: Такога атмасфернага забруджвання ніколі не было!



Асноўныя экалагічныя праблемы ва Украіне абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы „Экалагічныя наступствы вайны ва Украіне”.

Асноўны экалагічны выклік, які прынесла вайна Расеі ва Украіне, назваў эколаг і заолаг Украінскай прыродаахоўнай групы Аляксей Васілюк:

Сто працэнтаў усіх боепрыпасаў выкарыстаных у вайне, сто працэнтаў іх складу, апынуліся ў навакольным асяроддзі. Ток, што паспела прарэагаваць, трапіла ў атмасферу і недзе выпала з дажджом. Можа быць яно выпала ў Францыі, можа быць яно выпала ў Польшчы, у Беларусі ці ў Эстоніі. Мы не ведаем, куды вецер перанёс гэта забруджанае паветра пасля кожнага выбуху. Хацелася б, каб насамрэч месцы, якія і праўда моцна забруджаныя ў выніку выбухаў боепрыпасаў, не выкарыстоўваліся далей для вырошчвання сельгаспрадукцыі, прынамсі пакуль тэрыторыя не будзе прыродным чынам ачышчаная.

Акрамя гэтага эксперт звярнуў увагу на экалагічную небяспеку шматлікіх агароджаў, якія ўзводзяцца паміж Расеяй і Беларуссю з краінамі-суседкамі. Украінскі заолаг прызнаў шкоднай агароджу ў Белавежскай пушчы, якая штучна падзяляе папуляцыю зуброў.

Беларускае Радыё Рацыя