Экзамены ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы
У беларускім ліцэі ў Гайнаўцы пачаўся другі дзень экзаменаў. Навучэнцы здаюць матэматыку.
Учора прайшоў экзамен па польскай, а неўзабаве адбудзецца экзамен па беларускай мове.
II агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы – гэта адна з некалькіх навучальных устаноў у Польшчы, дзе вывучаюць беларускую мову.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/bialorushajnowka