Эльжбета Фіёнік: Сцэна – адзін з апошніх сродкаў захавання беларускага абраду
Бельск-Падляшскі пераняў эстафету ад Беластоку ў правядзенні 27-ых Прэзентацый абрадавых калектываў „Беларускі абрад на сцэне”. Канцэпцыю штогадовага мерапрыемства акрэсліла дырэктарка Бельскага дому культуры Эльжбета Фіёнік:
„На маёй памяці заўсёды так было: у бельскім доме культуры, у лістападзе, людзі прыходзілі пад вечар, каб паглядзець абрад. Вядома, што не месца абраду на сцэне, гэта я добра ведаю як чалавек, які займаецца фальклёрам, але калі няма магчымасці паглядзець абраду ў жыцці, тады хаця бы на сцэне”.
Важнасць сцэнічных паказаў беларускіх абрадаў адзначылі і самі выступоўцы:
„Мой тата працуе ў беларускай газеце, а мая маці вучыцца расейскай мовы, таму я люблю такія рэчы. Гэта нам прыносіць радасць. Гэта ўсё, можна сказаць памерла. Такія старыя людзі павыміралі, гэтыя гурткі зліквідавалі, добра, што хоць адзін застаўся”.
Паводле арганізатараў, беларускі фальклёр на Падляшшы можна адрознівацца ад мясцовасці да мясцовасці, што патрабуе дадатковага вывучэння.
Фота аўтара: