Эпідэмічная абстаноўка ў Польшчы стабілізавалася
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў сераду, 27 студзеня, аб 6789 новых выпадках заражэння каронавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 389 чалавек. Найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэнняў зафіксавана ў Мазавецкім, Вялікапольскім і Паморскім ваяводствах Польшчы.
Агулам, станам на 27 студзеня 2021 года, у Польшчы з пачатку пандэміі пацверджаны 1 489 512 выпадкаў заражэння каронавірусам Sars-Cov-2. 36054 жыхары Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.
Беларускае Радыё Рацыя
