Епіскапат Польшчы прыняў заяву пра ўцекачоў



Канферэнцыя Епіскапату Польшчы прыняла заяву, датычную ўцекачоў, якія масава хлынулі ў Еўропу. У мінулую нядзелю Папа Францішак заклікаў кожную парафію і кожную манаскую супольнасць прыняць прынамасі адну сям’ю уцекачоў.

Па словах прэс-сакратара Канферэнцыі польскага Епіскапату  ксяндза Паўла Рытэля, польскія каталікі з разуменнем успрыймаюць заклік Папы да салідарнасці з уцекачамі, аднак канкрэтную дапамогу ім яны не ўяўляюць без цеснага супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўладамі Польшчы:

– Міграцыйны рух набраў такія вялізныя памеры, што толькі сістэматычная і канкрэтная супраца, да якой далучылася б грамадскасць і міжнародныя арганізацыі, зможа ў рэшце рэшт урэгуляваць яго. Біскупы выходзяць з канкрэтнай ініцыятывай, што каардынацыю, звязаную з дапамогай бежанцаў будзе ажыццяўляць дыяцэзіяльная Caritas.

Папа Францішак заявіў, што Ватыкан у якасці прыкладу прыйме дзве сям’і ўцекачоў.

З другога боку, дырэктар дабрачыннай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” кс. д-р Вальдэмар Цісла заявіў, што трэба спярша добра разабрацца, хто прыбывае у Еўропу. Аказваецца, што гэта ў большасьці не галодныя, бяздомныя сем’і, а маладыя, агрэсіўныя мужчны , варожа настроеныя нават да хрысціянскай сімволікі.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота grehu.net