«Естэм бо вруцілі» – калектыўная кніга пра бежанства



Пра падзеі стогадовай даўніны пісалі з успамінаў і расповядаў. Так паўстала кніга «Естэм бо вруцілі» вяртанне памяці да сотай гадавіны бежанства. Яна ўтрымлівае 55 пісьмовых працаў розных формаў, якія датычаць сямейных гісторый пра бежанства 1915 года. Усе яны былі сабраныя два гады таму ў межах конкурсу, арганізаванага аб’яднаннем „ОртНэт”.

Кажа Аляксандр Васылюк:

– Імкнуліся, каб чытачы зацікавіліся гісторыямі сваіх сем’яў. Каб мы ведалі, хто мы і адкуль.

Анэта Прымака-Онішк, пісьменніца:  Гісторыі, якія падаюцца ў кнізе, яны вельмі часта не ўтрымліваюць вельмі шмат фактаў з мінулага, але паказваюць нас. Кім мы з’яўляемся 100 гадоў пасля бежанства, які свет удалося бежанцам збудаваць і што пераказаць далей.

Алег Латышонак, гісторык: Перад намі, гісторыкамі, яшчэ аграмадная нявыкананая праца ў расейскіх архівах – там будзе праўда пра бежанства. Паколькі мы ўжо маем дачыненне не з гісторыяй бежанства, а з міфам пра бежанства. Я сам гэты міф будаваў, паколькі верыў гэтым расказам.

І гэта таксама цікава гісторыку – назіраць працэс стварання гэтага міфу, кажа прафесар Алег Латышонак.

Прэзэнтацыя кнігі «Естэм бо вруцілі» вяртанне памяці да сотай гадавіны бежанства прайшла ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку.

[Not a valid template]

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара