Этна-трыо “Троіца” выступіць на PODKoffе
12-ты раз у гаражах чыгункі па вуліцы Вятраковай, 36 у Беластоку будзе гучаць рок, фольк і альтэрнатыва. 7 чэрвеня распачнецца PODKoffа – Podlaskа Odjazdowа Drezynowniа Kolejowа. Ад самага пачатку мерапрыемства арганізоўваюць Бася і Мірэк Самосюкі, стваральнікі ансамблю Czeremszyna. Сёлета на PODKoffе зайграе этна-трыо „Троіца” з Беларусі ды не толькі. Кажа Марыя Здрайкоўская, удзельніца калектыву „Чэрэмшына”:
– “Чэрэмшына” будзе выконваць рэпертуар са сваёй новай кружэлкі. ”Троіцу” мы даўно ўжо не чулі. На PODKoffе вельмі добры клімат для яе. Як і штогод будзе зорка трошкі можа альтэрнатыўнай музыкі – сёлета гэта Томэк Ліпіньскі.
12-я PODKoffа распачнецца 7 чэрвеня а 17.30 польскага часу. Уваход па запрашэннях, якія можна атрымаць у рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя, Rado Akadera, Радыё Беласток, у газеце Wyborcza, клубе Fama і BiałystokOnline.pl. Як заўсёды гасцей чакаюць дадатковыя неспадзяванкі, уваход на якія бясплатны. Між іншым, гэта выстава ікон “Колеры Праваслаўя”.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток