Еўракамісія расследуе справу высечкі палякамі Белавежскай пушчы
Эка-актывісты мяркуюць, што польскія ўлады парушаюць дырэктыву ЕЗ, змагаючыся з жуком-караедам.
Пра гэта паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва PAP са спасылкаю на ўласныя крыніцы ў Еўракамісіі (ЕК). У сакавіку прадстаўнікі ЕК паспрабавалі пераканацца, што высечка дрэваў адпавядае нормам агульнаеўрапейскага заканадаўства. Тлумачэнні польскіх чыноўнікаў у гэтай справе не задаволілі еўрапейскіх чыноўнікаў, адзначае польскае агенцтва.
Высякаць дрэвы ў Белавежскай пушчы палякі пачалі ў канцы траўня. Паведамлялася, што прычынаю такога рашэння стала беспаспяховая барацьба леснікоў з жуком-караедам, які знішчае дрэвы. Падобныя захады раскрытыкавалі грамадскія і эка-арганізацыі. Сем няўрадавых прыродаахоўных арганізацыяў накіравалі ў звязку з высечкай скаргу ў Еўракамісію, адзначыўшы ў ёй, што высечка дрэваў у запаведніку парушае дырэктыву ЕЗ.
Белавежская пушча, праз якую праходзіць беларуска-польская мяжа,зʼяўляецца найбуйнейшым першабытным лесам у Еўропе.
Фота: Радыё Рацыя