Новы рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта: Кшыштаф Рыбіньскі
Акадэмічнай супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта быў прадстаўлены новы рэктар. Ім стаў прафесар родам з Вільні, Кшыштаф Рыбіньскі, які быў выбраны з 17 кандыдатаў.

Сваё бачанне місіі ЕГУ, у першую чаргу, як беларускага ВНУ, прадставіў аўдыторыі новы рэктар Кшыштаф Рыбіньскі:
– Я разумею, што ЕГУ мае моцныя, кансалідуючыя карані ў Беларусі: 80 працэнтаў студэнтаў, якія вучацца ў нас, прыязджаюць з Беларусі. Як і большасць выкладчыкаў таксама з Беларусі. Аднак я ведаю, што толькі шмат студэнтаў з розных краін, міжнародная супольнасць унутры ВНУ даюць высокую якасць адукацыі, даследванняў з боку маладога пакалення. Такім мусіць быць і ЕГУ – беларускім ўніверсітэтам з міжнароднай яксацю адукацыі і міжнароднай акадэмічнай супольнасцюўнутры.
Вядома, што новавыбраны рэктар ЕГУ спецыялізуецца на прымяненні штучнага інтэлекту ў навуцы і бізнэсе, працаваў у польскай Акадэміі фінансаў і бізнесу Vistula. Прафесар Рыбіньскі таксама быў рэктарам ва Унісерсітэце народнай гаспадаркі ў Казахстане. У 2012 годзе паводле апытання, праведзенага сярод польскіх бізнэсоўцаў, Рыбіньскі быў прызнаны самым уплывовым польскім эканамістам.





Беларускае Радыё Рацыя
***
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб’явіў імя новага рэктара. Ім зноў стаў не беларус. Пасаду зойме польскі эканаміст Кшыштаф Рыбіньскі, былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы.

У ЕГУ ён пераходзіць з эканамічнага ўніверсітэту ў Казахстане. Адзначаецца, што Рыбіньскі „дасведчаны адміністратар у акадэмічнай галіне з больш чым 20-гадовым досведам кіравання”. Папярэднім рэктарам беларускага ВНУ быў расейскі егіптолаг Сяргей Ігнатаў, да яго рэктарамі таксама былі навукоўцы з ЗША і Даніі. Апошні беларускі рэктар, Анатоль Міхайлаў, кіраваў ЕГУ да 2014 года.
Новы рэктар афіцыйна прыступіць да выканання сваіх абавязкаў 3 красавіка. „Перакананы, што праз супольныя дзеянні мы зможам вырашаць надзённыя праблемы, якія стаяць перад універсітэтам, і мацаваць статус ЕГУ як вядучай установы для навучання і грамадзянскага ўдзелу ў Беларусі ды рэгіёне ў цэлым”, — кажа прафесар Рыбіньскі.
