Еўрапейскія сустрэчы моладзі ў Празе



У Празе адбылася чарговая Еўрапейская сустрэча моладзі. У ёй узялі ўдзел каля 30-ці тысяч чалавек з 60-ці краінаў свету. У Еўрапейскай сустрэчы паўдзельнічалі таксама маладыя людзі з Беларусі. Іх было каля тысячы чалавек – кажа душпастар акадэміцкай моладзі ў Гародні, ксёнд Антоні Грэмза:

– Моладзь нашай гарадзенскай дыяцэзіі бярэ ўдзел у гэтых сустрэчах з 2003 года. Мы ўжо маем пэўны досвед, і  з нашага боку валанцёры дапамагалі ў арганізацыі сустрэч моладзі у розных гарадах Еўропы.

У Беларусі рух Тайзэ набывае папулярнасць. Усё больш польскіх парафій далучаецца да супольнай, экуменічнай малітвы за мір і адзінства. Яны становяцца своеасаблівымі амбасадарамі Тайзэ ў сваёй краіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота katolik-gomel.by