Еўрапейскія валанцёры з візітам у Беластоку
З пяцідзённым візітам Беласток наведвае група валанцёраў з Грэцыі, Румыніі, Партугаліі, Італіі і Турцыі. Гэта ўдзельнікі праекта “Эразмус плюс”, які супольна з еўрапейскімі партнёрамі ладзіць гімназія святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку.
Як адзначае айцец Пятро Макаль – каардынатар праекта з польскага боку, ёсць патрэбы моладзі ва ўдзеле ў розных валанцёрскіх акцыях.
– Галоўная мэта праекта – паказаць маладым людзям патрэбу ў валанцёрскай дзейнасці, дапамагаць іншым, не шкадуючы свайго часу і нейкіх рэсурсаў. Каб ужо з малога ўзросту яны прызвычайваліся да гэтага.
У праекце “Мы валанцёры для Еўропы” ўдзельнічаюць шэсць партнёрскіх школ. Падчас трэцяга ўжо візіту ў Беластоку госці пазнаёміліся, між іншым, з дзейнасцю праваслаўнага асяродка міласэрнасці “Элеос” і фонда “Новая воля”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі