Еўразвяз павінен зацвердзіць другую вакцыну супраць COVID-19
У сераду, 6 студзеня, Еўразвяз павінен зацвердзіць другую вакцыну супраць COVID-19. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер у эфіры TVP Info. Ён дадаў, што другая дазволеная вакцына можа паскорыць працэс вакцынацыі. У той жа час ён лічыць, што інстытуты Еўразвязу ў гэтым пытанні працуюць марудна.
– Узнікае пытанне, чаму ў Вялікабрытаніі ці ЗША гэтыя прэпараты дапушчаныя, а ў Еўропе бюракратычныя машына працуе так павольна. Лідары еўрапейскіх краін салідарна падымаюць гэты аргумент. Спадзяюся, што ў сераду другі прэпарат будзе зацверджаны, – сказаў Мюлер.
Беларускае Радыё Рацыя