Еўразвяз запусціў праграму стыпендый для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і навукоўцаў
18 гадоў таму
Еўрапейскі Звяз аб’явіў конкурс заявак на атрыманне стыпендый на 2023-2025 гады. Мэта праграмы — падтрымаць беларускіх абітурыентаў, студэнтаў, выкладчыкаў, а таксама навукоўцаў, якія зазналі рэпрэсіі пасля падзеяў 2020 году або якія знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій.
Калі спаборнік вучыцца ці плануе паступаць на праграмы бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсытэты Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы, то ўжо цяпер можна падаць заяўку на стыпэндыю. Ухваленая заяўка дае права на атрыманне стыпэндыі ў памеры 450 еўра на месяц цягам двух акадэмічных гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя