Ева Хаціноўская: Камяніцы Беластоку не могуць існаваць без людзей
Суботнім вечарам жыхары Беластока сабраліся каля камяніцы па вул. Слонімская 15, каб пабачыць арт-інсталяцыю і ўспомніць былога ўладальніка дома – мецэната і пачынальніка страхавой справы горада, Вітольда Збірахоўскага-Косця.

Пра грамадскі эфект ад мастацкай акцыі распавяла аўтарка Ева Хаціноўская:
– Для захавання гэтых дамоў патрэбныя людзі, гэтыя людзі ёсць. Мантуючы ўчора ўвечары гэтую інсталяцыю я сстрэла мноства людзей, якія былі шчаслівыя бачачы, што штосьці робіцца, што гэты дом не забыты. Людзі былі ўсцешаныя, але адначасова незадаволеныя, што гэтыя дамы ў такім дрэнным стане.
Сустрэча на Слонімскай, 15 – апошняе з мерапрыемстваў па ратаванні 13-і старых дамоў горада ў межах праекту „У выратаванне старых дамоў». Канчатковы выбар дома, які атрымае фінансаванне гарадскіх уладаў, пройдзе з 1-га кастрычніка па 30-га лістапада. Кожны жыхар горада можа аддаць свой голас за адзін з дамоў на старонцы аб’яднання „Відок”.
Падрабязней пра праект тут.
Беларускае Радыё Рацыя
