Эва Копач прадставіла новы ўрад Польшчы



Новы прэм’р-міністр Польшчы Эва Копач прадставіла новы ўрад краіны“Гэта будзе ўрад моцных асобаў, падрыхтаваных да выканання задач, якія перад імі стаяць”, – адзначыла Эва Копач.

– Гэта ўрад моцных асобаў, падрыхтаваных да выканання задач, якія перад імі ставяцца. Найважнейшым стане адбудаванне стабільнасці. Гэта мажліва пры адной умове – калі мы будзем вымагаць ад сябе больш, чым патрабуюць ад нас іншыя.

Новым міністрам замежных спраў Польшчы стаў Гжэгаж Схетына. Былы кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі, як чакаецца, стане новым маршалкам польскага сойму. Міністрам адміністрацыі і цыфрызацыі стаў Анджэй Галіцкі. Міністрам сельскай гаспадаркі застаўся Марэк Савіцкі. 

Новыя міністры атрымаюць намінацыі ад прэзідэнта Польшчы  22 верасня1 кастрычніка  Эва Копач прадставіць праграму новага ўраду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота KPRM