Эвакуацыя з гандлёвых галерэй у Беластоку (абноўлена)
У Беластоку скончылася праверка гандлёвай галерэі “Бяла”. Сёння невядомая асоба патэлефанавала ў паліцыю і паведаміла, што ў галерэі закладзена бомба. Пасля гэтай інфармацыі адміністратар галерэі вырашыў апавясціць работнікаў і кліентаў гандлёвага цэнтра пра тэрміновую эвакуацыю. На месцы працавалі сапёрная група і падраздзяленне паліцыі. Паводле апошніх звестак, выбухоўкі не знайшлі, людзей зноў пусцілі ў галерэю. Паліцыя шукае тэлефоннага хулігана.
* * *
У Беластоку адбываецца эвакуацыя з гандлёвай галерэі “Бяла”, што месціцца на вуліцы Мілаша, паведамляе poranny.pl.
Невядомая асоба патэлефанавала ў паліцыю і паведаміла, што ў галерэі “Бялай” закладзена бомба. Пасля гэтай інфармацыі адміністратар галерэі вырашыў апавясціць работнікаў і кліентаў гандлёвага цэнтра аб тэрміновай эвакуацыі. На месцы працуюць сапёрная група і падраздзяленне паліцыі. Паліцыянты з мэтай бяспекі адразу блакавалі дзверы, каб не ўваходзілі новыя наведнікі, а таксама не прапускаюць аўтамабілі на паркоўку ля цэнтра, з-за чаго ўтварыўся корак, які стаіць ужо ад вуліцы Хробрага. Пошукі выбуховага прыстасаваньня працягваюцца.
Як тлумачыць дзяжурны штаб Дзяржаўнай пажарнай службы ў Беластоку, у галерэі „Юравецкай” хтосьці спаліў вячэру ў мікрахвалёўцы. Было задымленне, і гэтага было дастаткова, каб апавяшчальнікі і ўся сістэма спрацавалі.
Падчас эвакуацыі ніхто не пацярпеў. Задымленне ліквідавалі самі супрацоўнікі галерэі. Прыбыла адна пажарная каманда.
Фота poranny.pl