ЕЗ абавязаў Польшчу плаціць па € 100 тыс. у дзень за высечку Белавежскай Пушчы
Суд Еўрапейскага звяза абавязаў улады Польшчы выплачваць штраф у памеры 100 тысяч еўра штодня да таго часу, пакуль польскі бок не спыніць высечку Белавежскай пушчы.
Паведамляецца, што згодна з рашэннем суда, Варшава мусіць неадкладна спыніць актыўнае лесакарыстанне ў Белавежскай пушчы. Адзначаецца, што выключэннем з правіла можа стаць толькі неабходнасць забеспячэння грамадскай бяспекі.
Пры гэтым, польскія ўлады заявілі, што высечцы ў Белавежскай пушчы падлягаюць каля 1,3 млн дрэў, заражаных караедам-тыпографам.
Эколагі ж патрабавалі даць рэліктавым лясам магчымасць самім справіцца са шкоднікам.
Нагадаем, што 28 ліпеня Суд Еўразвяза, разгледзеўшы пазоў Еўракамісіі да польскага ўрада, ужо пастанавіў неадкладна спыніць высечку дрэў.
Фота facebook.com