ЕЗ дапамагае павысіць прафесійны ўзровень
Жыхары, сярод іншага, Міхалова ды Дубровы, атрымаюць магчымасць павысіць прафкваліфікацыю. З 15-га студзеня пачынаецца набор на праграму „Талоны на навучанне”.
У межах праграмы ахвотныя змогуць павысіць прафесійны ўзровень ды вывучыць замежныя мовы за еўразвязаўскія сродкі. Уласны ўнёсак складзе 12% кошту курсу.
Падаць заяўку можа кожны жадаючы жыхар Беластока, Беластоцкага ды Сакольскага паветаў, кажа Ева Байдалуў з Бюро еўрапейскіх фондаў гарадской управы Беластока:
– Калі хтосьці абярэ курс, то прыйдзе са сваёй прапановай, мы не будзем змяняць ці накіроўваць. Калі ёсць асобы, якія не вызначыліся, а хацелі б узяць удзел, то прапануем сустрэчу з дарадцам, які падкажа, якія элементы варта было б узмацніць і чаму падвучыцца.
Набор пачынаецца 15-га студзеня. Каб прыняць удзел у праграме, трэба зарэгістравацца на сайце bonynaszkolenia.pl. Сума дафінансавання не можа перавышыць 15 тысяч злотых.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя