Еўразвяз дапамог вярнуцца дадому з беларуска-польскай мяжы пяці тысячам мігрантаў
Еўразвяз дапамог вярнуцца з беларуска-польскай мяжы дадому пяці тысячам мігрантаў. Такую лічбу назвала камісар ЕЗ па ўнутраных справах Ілва Ёхансан, выступаючы перад камітэтам Еўрапарламента, перадае DW.
За 2021 год на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі трапілі восем тысяч чалавек, якія прасілі статус бежанца.
Сёння колькасць спробаў пераходу мяжы значна зменшылася, але такія спробы не спыніліся. Ёхансан падкрэсліла, што выдварэнне мігрантаў з тэрыторыі краіны недапушчальна, і гэта павінна быць замацавана на заканадаўчым узроўні ў Польшчы, Літве ды Латвіі.
