ЕЗ падаў у суд на Польшчу за высечку Белавежскай пушчы
Еўрапейская камісія запатрабавала ад уладаў Польшчы неадкладна спыніць высечку ў Белавежскай пушчы і звярнулася ў Еўрапейскі суд з просьбай абавязаць Варшаву выканаць гэтае патрабаванне.
У мінулым годзе ўрад Польшчы ўтрая павялічыў квоты на высечку дрэў у рэліктавым лесе, матывуючы сваё рашэнне неабходнасцю барацьбы з нашэсцем жука-караеда.
Эколагі, ЮНЕСКА і Еўразвяз лічаць, што экасістэма лесу здольная сама рэгуляваць папуляцыю жукоў, а канфіскацыя з пушчы мёртвых дрэў пазбаўляе важных элементаў асяроддзя пражывання цэлы шэраг відаў жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання.
Калі суд прызнае Польшчу парушальнікам еўрапейскага прыродаахоўнага заканадаўства, ён пакарае краіну спусташальнымі штодзённымі штрафамі.
Аднак пазоў Еўракамісіі тычыцца толькі аднаго ўчастка пушчы, а ўрад дазволіў секчы яшчэ на двух участках і можа яшчэ павялічыць ліміты высечкі.
Фота Reuters
