Ежы Кулакоўскі: Хачу як можна даўжэй захаваць нашую падляскую разнароднасць
«Ты ведаеш мой голас – хачу ведаць сілу твайго голасу» – такі выбарчы лозунг кандыдата ў дэпутаты Польшчы ад грамадзянскай кааліцыі Ежы Кулакоўскага. Ён шматгадовы спартыўны журналіст Польскага радыё ў Беластоку, звязаны з радыёстанцыяй больш за 25 гадоў.
Ежы кідае працу ў радыё ў карысць палітыкі. Хоча каб людзі ў Польшчы зноў пачалі з сабой нармальна размаўляць.
– Вельмі шмат пазітыўных мамантаў, напрыклад калі раздаю ўлёткі ці нейкія гаджэты. Але часамі людзі пасылаюць мяне да чорта, ужываючы пры гэтым найгоршыя словы. І першая рэч, якую я хацеў бы зрабіць, я з’яўляюся чалавекам кампрамісу, я магу з кожным прыйсці да кансэнсусу, да кожнай ідэі, незалежна адкуль яна прыйдзе – з левага боку, з правага, ці з цэнтру. Не мае значэння тое, хто яе агучыць, калі ідэя добрая, то можна думаць над яе рэалізацыяй. Магу абяцаць, што калі буду паслом да Польскага сойму, то заўсёды буду адкрыты на кожнага тыпу ініцыятывы, на кожнага тыпу дапамогу, якую як пасол магу аказаць. Я хацеў бы як можна даўжэй захаваць нашую падляскую разнароднасць.
Ежы Кулакоўскі апошні ў спісе грамадзянскай кааліцыі. Са спісу грамадзянскай кааліцыі ў Сойм ёсць кандыдаты якія адклікаюцца да беларускай ці праваслаўнай меншасці: гэта шматгадовы дэпутат Сойму Яўген Чыквін, цяперашні бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі і віцэ-прэзыдэнт Беластоку Адам Мусюк. Са спісу трэцяга шляху з падтрымкай форуму меншасці Падляшша і арганізацыяў беларускай меншасці ў Польшчы стартуе Аляксандр Васылюк. Выбары ў польскі парлямант адбудуцца ўжо 15 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя