Фермеры з Падляшша возьмуць удзел у перапісе
Перапіс сельскай гаспадаркі ахоплівае ўсе сельскія гаспадаркі Польшчы.
Удзел у перапісе з’яўляецца абавязковым. Дадзеныя будуць збірацца з 1 верасня па 30 лістапада 2020 года, кажа Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:
– Польшча, як чалец Еўрапейскага Звяза і іншых міжнародных арганізацый, мае абавязкі ў сферы статыстычных даследаванняў. З міжнародных абавязкаў Польшчы вынікае абавязковае правядзенне рознага кшталту перапісаў, сярод якога перапіс гаспадарак.
Перадаць дадзеныя можна трыма спосабамі: праз інтэрнэт, праз тэлефон, або праз непасрэднае апытанне на месцы. Апошні перапіс сельскай гаспадаркі праводзіўся 10-ць гадоў таму.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
