Фэст „І там жывуць людзі” у Пасечніках Вялікіх



На Падляшшы прайшоў чарговы фэст у межах цыклу мерапрыемстваў „І там жывуць людзі”. Канцэрт можна было паслухаць у вёсцы Пасечнікі Вялікія, што ў гміне Гайнаўка.

„Вёска чакала гэтае мерапрыемства доўгі час”, – адзначыў солтыс Адам Красько:

– Так сталася, што ўдалося зарганізаваць фэст „І там жывуць людзі” у нас на вёсцы. Гуляем на беларускім фэсце ў Пасечніках Вялікіх. Я цешуся, што ўдалося яго зарганізаваць, бо як бачна людзей многа. Людзі хочуць адпачываць і знаёміцца з нашай беларускай культурай.

Падчас мерапрыемства можна было ахвяраваць грошы на лячэнне Філіпа Лукашука.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя