Фэст «І тут жывуць людзі» у Чаромсе-Вёсцы
У Чаромсе-Вёсцы, што ў гміне Чаромха, гулялі пад беларускую музыку. Там адбыўся этнаграфічны фэст «І тут жывуць людзі». На ім выступілі калектывы з Беласточчыны, а таксама з беларускага Палесся.
Публіка на Падляшшы прымае нас вельмі цёпла – кажуць сябры калектыву «Белавежская цявінка» з Высокага:
– Людзі ўсміхаюцца, і гэтыя ўсмешкі – як сонейка для нас. Вельмі прыемна, што ім падабаецца тое, што мы робім.
– Гэта важная частка нашага лёсу. Трэба адраджаць нашую мінуўшчыну, каб нешта засталося нашым дзецям.
У часе імпрэзы можна было таксама наведаць стэнд з рукадзеллем ды беларускімі кніжкамі.
Чарговы выпуск этна-фэсту «І тут жывуць людзі» пройдзе 9-га жніўня ў вёсцы Волька-Выганоўская, што ў гміне Орля.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара