Фэст PREKUPALLE на Падляшшы



У суботу, 12 жніўня, на Падляшшы, у „Рэспубліцы Біндзюха”, адбудзецца  фэст PREKUPALLE. Пастаянны лозунг фестывалю: «Музыка — Фільмы — Ежа».

Дата: 12 жніўня. Час: з 18.00 (час мясцовы). Месца: „Рэспубліка Біндзюха”, Падляшша. 

А 18-й гадзіне пачнецца канцэрт, у якім бяруць удзел KURWADZIKI, PAUL GEIGERZAHLER, WANDROUNIK, POMIDOROFF.

Таксама будуць супольныя здымкі кароткага фільма ў краявідах „Рэспублікі Біндзюха”. 

Уваход вольны!На тэрыторыі Рэспублікі ночыць можна бясплатна ў намётах.

Як даехаць:
Уладальнікам самалётаў: у 6 км ад „Рэспублікі Біндзюха” ёсць аэрапорт PRONAR.

Раварыстам з Захаду: ад Варшавы Усходняй да Гайнаўкі ходзіць цягнік у 08.44 i 18.52. З Гайнаўкі да „Рэспублікі Біндзюха” застанецца 20 км.

Пешым з Беластока: аўтобусамі да Нарві ці Міхалова, а адтуль пехатою 10 км да „Рэспублікі”. Дакладнае месца шукайце на фэйсбук-старонцы фэста.