“Фэст здароўя” ў Гайнаўцы



У гарадскім Амфітэатры прайшоў “Фэст здароўя”. Праваслаўна-фальклорнае мерапрыемства, якое прамуе здаровы лад жыцця, пяты раз зладзіла Брацтва Святых Кірыла і Мяфодзія.

“Ужо смела можам сказаць, што людзі чакаюць нашага фэсту,” – кажа старшыня гайнаўскага аддзялення брацтва Люцына Рушук:

– Ведаюць, што могуць сустрэцца без вялікіх чэргаў з лекарамі. Можна купіць здаровае харчаванне, бо прадаецца якраз у намётах. І не толькі. На фэсце, які мы арганізуем, людзі могуць спаткацца з прадстаўнікамі духавенства, пагаварыць, запытацца.

Наведвальнікі маглі памераць ціск або ўзровень цукру ў крыві, праверыць зрок. Праходзілі таксама канцэрты – у тым ліку беларускай песні. Зоркай вечарыны быў калектыў “Прымакі”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя