Фестываль абуджаных „Tutaka”: другі дзень



Другі дзень фестывалю абуджаных Tutaka завяршыў вялікі канцэрт.

На сцэне Чарнаброва
Уладзімір Пугач і гурт J: Mors
Удзельнікаў фэсту вітае Артур МІхальскі
Пасланне ад Івонкі Сурвіллы
Вітанні ад Паўла Латушкі
Адзін з арганізатараў фестывалю Павел Стана-Станкевіч
Вядоўцы Зміцер Косцін і Ілона Карпюк

фота Яны Запольскай

* * *

На фестывалі Tutaka праходзяць дыскусіі і майстар-класы. Сярод іншых, майстар-клас мастачкі Руфіны Базлавай, прысвечаны палітвязням.

* * *

Фестываль абуджаных „Tutaka” праходзіць ва ўрочышчы Барык каля Гарадка.

Фестываль абуджаных Tutaka запрашае далучыцца да праграмы другога фестывальнага дня. Ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у некалькіх майстар-класах, для дзяцей прапанаваныя адразу два спектаклі, а ўвечары для ўсіх удзельнікаў – вялікі канцэрт. Але ніякі фестываль не можа абысціся без працы валанцёраў. Кажа Анастасія Казановіч, якая дапамагае арганізатарам:

– Як раз такі ў вакацыйны час, чаму б і не дапамагчы арганізаваць добрую справу. Разам валанцёрым, дапамагаем з арганізацыяй фестывалю, разам адпачываем і разам змагаемся.

Анастасія Казановіч – палітычная эмігрантка. У верасні 2020 года на жаночым маршы ў Менску яе жорстка затрымалі сілавікі, але пазней адпусілі з прычны непаўналецця: дзяўчыне на той момант было 17 гадоў. Аднак былі новыя затрыманні і ціск на Насту ды яе родных, таксама дзяўчыну “папрасілі” забраць дакументы з Лінгва-гуманітарнага каледжа. Цяпер Анастасія жыве ў Беластоку і вучыцца ў мясцовым універсітэце на міжнародных адносінах. 

Чырвоныя птушкі – у памяць пра загінулых ад рэжыму Лукашэнкі. Жоўта-блакітныя – у памяць пра тых беларусаў, якія аддалі жыццё за Украіну. І белыя птушкі – у гонар усіх беларускіх палітычных вязняў. У межах першага дня фестывалю абуджаных „Tutaka” прайшла мастацкая акцыя „Птушкі свабоды”. Кажа яе аўтарка – Аляксандра Канафальская:

– Я ўмею маляваць, я ўмею штосьці рабіць рукамі, таму мне хочацца неяк выражацца і падтрымліваць нашых герояў, якія цяпер сядзяць у турме. Таму мы вырашылі зрабіць тут на фестывалі акцыю – больш за 1300 птушак, на кожнай напісаць імя палітычнага вязня ў Беларусі, каб яны хаця б у думках прысутнічалі з намі на фестывалі. Я лічу, што гэты фестываль вельмі добра адлюстроўвае тую свабодную, творчую і таленавітую Беларусь, пра якую мы ўсе марым.

Прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока Сяргей Верамеенка заўважае, што і наша культура, і нашае жыццё – гэта палітыка:

– Нельга катэгарычна падзяляць, гэта тое, гэта сёе. У нашых умовах беларуская палітыка – гэта на жаль вельмі вострае і актуальнае пытанне. Таму мы павінны ўздымаць тэму палітвязняў увесь час, каб яно не згасла, каб яно заўсёды было на парадку дня.

Папяровыя „Птушкі свабоды”, выкананыя па метаду арыгамі, можна пабачыць ва ўрочышчы „Барык”, дзе праходзіць другі дзень фестывалю „Tutaka”. Сёння вечарам запланаваная асноўная частка праграмы, а менавіта – канцэрт.

Беларускае Радыё Рацыя