Фестываль абуджаных «Tutaka» пройдзе 6-7 жніўня



Фестываль абуджаных «Tutaka» пройдзе 6 і 7 жніўня на лясной паляне Барык ля Гарадка на Беласточчыне, там, дзе раней праходзілі музычныя фэсты «Басовішча». На сцэне выступяць: Маргарыта Ляўчук, Ilo&friends, новы праект Сяргея ДоўгушаваАляксея Варсобы і Андрэя Еўдакімава Isna Trio, Вераніка Круглова і Валерыя Дэле, Naviband і зорка з Украіны Alina Pash.

У межах фэсту пройдуць  таксама дыскусіі пра сучасную беларускую культуру. Ганаровы патранат над фестывалем узяў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У ганаровы камітэт увайшоў офіс Святланы Ціханоўскай. Асноўны партнёр — Беларуская Рада культуры.

«Няхай гэты фестываль усіх свабодных беларусаў стане выказваннем нашай салідарнасці з братамі і сёстрамі, якія знаходзяцца ў Беларусі і ўсё яшчэ разлічваюць на нашу падтрымку і салідарнасць», — пішуць арганізатары фэсту з фундацыі «Тутака».

Беларускае Радыё Рацыя