Фестываль «Беларусь старажытная» ў Вільні
Ужо заўтра, у нядзелю 29 жніўня, ў Вільні пачынаецца Другі фестываль беларускай фальклорнай песні «Беларусь старажытная». Яго арганізатарамі выступаюць Культурны цэнтр імя Якуба Коласа і Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Распавядае старшыня Таварыства Алесь Адамковіч:
– Фестываль, я думаю, будзе спрыяць большаму збліжэнню беларускіх і літоўскіх фальклорных калектываў. І, адпаведна, збліжэнню двух народаў найперш на культурным роўні. Асноўныя цяжкасці – гэта эпідэміялагічныя і палітычныя, таму сёння праблематычна запрасіць калектывы менавіта з Беларусі.
На жаль, у фестывалі гэтым разам не будуць удзельнічаць фальклорныя калектывы з Беларусі. Затое прыедуць беларускія калектывы з Падляшша на чале з папулярызатарам традыцыйнай беларускай культуры Дарафеем Фёнікам.
Цалкам матэрыял у гукавым файле:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя