Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ працягваецца
Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ адбыўся ў Цясным. Падчас свята можна было даведацца пра гісторыю традыцыйнага падляшскага ручніка, прыняць удзел у спеўным сходзе і паслухаць выступленні беларускіх народных калектываў з сумежных краін.
Зміцер Косцін з фонду ТUTAKA распавёў пра фінал SONCAHRAJ, які пройдзе ў бліжэйшую суботу.
– Мы завяршаем серыю меншых канцэртаў фестывалю SONCAHRAJ. А вялікі фінал ужо праз тыдзень – 24 чэрвеня на пляжы ў Бандарах. Сёння да нас далучыўся гурт «Беларускі цуд» з Вільні. А паза тым ёсць забавы, танцы, супольныя спевы. Ёсць мясцовыя калектывы. Нам таксама вельмі важна, каб чуць мясцовы беларускі фальклор, бо нярэдка беларусы ў Беларусі не маюць свядомасці таго, што тут таксама жывуць беларусы і стагоддзямі развівалася беларуская культура.
На пляжы ў Бандарах можна будзе адсвяткаваць сапраўднае Купалле. Падчас фестывалю вы даведаецеся, як ствараліся традыцыйныя музычныя інструменты, а таксама спляцеце купальскія вянкі і паспяваеце песні.
Беларускае Радыё Рацыя