Фестываль імя Акуджавы: пачаўся прыём заявак



Пачаўся прыём заявак на ўдзел у Міжнародным фестывалі паэтычнай песні імя Булата Акуджавы “Вера, надзея, любоў”. Сёлета фестываль – юбілейны, арганізуецца пяты раз. Яго асноўнае месца правядзення – гэта Гайнаўка, але канцэрты пройдуць таксама ў Беластоку, Варшаве і Шэпетове.

Як кажа арганізатар, старшыня грамадска-культурнага таварыства “Granie Bez GranicАнатоль Баравік, удзел у конкурсе адкрыты для ўсіх ахвотных з розных краін свету:

У конкурсе бяруць удзел калектывы, індывідуальныя выканаўцы. Умова конкурсу – яны мусяць заспяваць адну песню Булата Акуджавы. Могуць заспяваць і дзве яго песні, але не мусяць. Адна песня Акуджавы – гэта абавязкова, а другая песня можа быць іх уласнай, гэта можа быць песня-паэзія. І не толькі польская, але і расейская, беларуская, украінская ці любая іншая. Яны могуць спяваць на сваёй мове. Няма абмежаванняў і па інструментах.

Конкурсная частка фестывалю адбудзецца 7 ліпеня ў гайнаўскім Доме культуры, а 8 ліпеня ў мясцовым амфітэатры пройдзе гала-канцэрт з удзелам удавы Булата Акуджавы – Вольгі Арцімовіч-Акуджавы. Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба скласці заяўку праз сайт hdk.hajnowka.pl.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя