“Фестываль культур” у Беластоку
Традыцыйную ежу, народныя песні і вопратку нацыянальных меншасцей Падляшша прэзентавалі ў час “Фестывалю культур” у Беластоку.
Маладыя беларусы, татары, украінцы ды цыганы з пачатковых школаў ваяводства паказвалі традыцыі і культуру сваіх продкаў. У “Фестывалі культур” у Беластоку ўдзельнічалі таксама дзеці са школы ў Гарадку. Паводле настаўніцы беларускай мовы Тамары Белкевіч, гарадоцкая моладзь цэлы год чакае гэты фестываль.
– Тут сустракаюцца культуры. Дзецям вельмі падабаецца. Яны хочуць сюды прыехаць, пабачыць, як іншыя выступаюць, як спяваюць. Яны рыхтуюцца.
У час імпрэзы беларускія песні заспявалі дзеці з непублічнай школы імя свсв. Кірыла і Мяфодзія. Сустрэчу арганізавала пачатковая школа імя Зыгмунта Глогера ў Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток