Фестываль „Напрамак Усход-2019” – будзе



Фестываль „Напрамак Усход” у 2019 годзе – будзе. Паведамляе беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі, які ладзіць гэты праект.

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы выдзеліла сродкі на трэці фестываль. У рамках якога, у верасні на беластоцкай сцэне выступаюць калектывы – прадстаўнікі ўсходняй тэатральнай школы з Беларусі, Украіны, Літвы і іншых краінаў. Ёсць сродкі і ўжо ёсць канкрэтныя планы – паведаміў дырэктар беластоцкага тэатра Пётр Палторак.

– Напэўна запросім калектывы з Беларусі – тэатр Янкі Купалы і Тэатр беларускай драматургіі. Магчыма, усё залежыць ад таго, як гэта будзе выглядаць з фінансавага боку, тэатр з Грузіі.

І нават у планах тэатральны калектыў з Нарвегіі, дадае Пётр Палторак. І хоць, як кажуць у тэатры, гэта не зусім усходні акцэнт, але таксама іншая культура і цікавы эксперымент. Раней на беластоцкай сцэне на фестывалі «Напрамак Усход» выступалі калектывы з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Katarzyna Cichoń