Фестываль «Напрамак Усход 2023» распачнецца паказам спектаклю „Насця”
Фестываль «Напрамак Усход 2023» ужо пачынаецца: першым пакажуць спектакль беларускага рэжысёра, які ён паставіў на польскай сцэне. Сёння на сцэне ўніверсітэцкага цэнтру культуры ў Беластоку спектакль «Насця» паводле Уладзіміра Сарокіна ў пастаноўцы Юрыя Дзівакова, які пасля пратэстаў 2020 года рэлакаваўся ў Польшчу.
Акцёры, што іграюць у спектаклі таксама з Беларусі, Украіны, Польшчы. Склалася сапраўдная інтэрнацыянальная каманда, кажа рэжысёр.
-Так, некалькі краін у гэтым удзельнічаюць. Менавіта акторы, і не толькі акторы. Уся суполка нашая, якая працавала над гэтым спектаклем. Мы пачалі яго, канешне, да вайны. Гэтая ўся гісторыря пачыналася да вайны. Спектакль ідзе не толькі на расейскай мове, але ён ідзе і па-польску.
Сёмы фестываль «Напрамак Усход» проходзіць у сталіцы Падляшша з 2-га да 15-га кастрычніка ў Беластоку на розных сцэнах. Праект фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту ў рамках праграмы «Тэатр 2023» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ды з бюджэту Падляшскага ваяводства.
Беларускае Радыё Рацыя