Фестываль народнага мастацтва ў Беластоку



У суботу, 26 лістапада, у беластоцкіх „Сподках” падвялі вынікі фестывалю народнага мастацтва.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie IMG_9625-1024x768.jpg

На выставе было прадстаўлена 159 драўляных, гліняных, бондарскіх вырабаў. Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі выцінанкі і народныя цацкі. Да пераможцаў звярнулася дырэктарка Падляшскага Інстытута Культуры Вікторыя Внароўска:

– Шаноўнае спадарства, сардэчна дзякую за запрашэнне на выставу. Усім пераможцам жадаю натхнення, каб ствараць такія цудоўныя рэчы. Таму віншую ўсіх, хто тут прысутнічае, чые працы тут. Тое, што бачым, гэта тая жывая культура, якую мы павінны падтрымліваць.

Узнагароды атрымалі майстры з Беластоку, Бельска Падляшскага, Гайнаўкі, Заблудава, Белавежы ды іншых мястэчак Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя