Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ў Вроцлаве
22-24 кастрычніка ў Вроцлаве будзе праходзіць Х Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры.

Беларусы апынуліся ў Вроцлаве па розных прычынах. Некаторыя жывуць тут ужо шмат гадоў, іншыя, уцякаючы ад пераследу на Радзіме, знайшлі прытулак і надзею на лепшую будучыню у сталіцы Ніжняй Сілезіі некалькі месяцаў назад.
Так ці іначай беларуская дыяспара становіцца ўсё большай. Мы ўсёй душой жадаем росквіту і дабрабыту для нашай Радзімы, але зараз вымушаныя здаваць цяжкі але важны экзамен салідарнасці, трываласці і адзінства.
У такіх варунках Фестываль Незлежнай Беларускай Культуры ў Вроцлаве становіцца для нас маленькім святам, падчас якога мы падзелімся ўласнай культурай і мастацтвам, прыгадваючы жыхарам горада, як шмат нас аб’ядноўвае і як мала раздзяляе.
Праграму фестывалю можна паглядзець тут
Арганізатары Х Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ў Вроцлаве.
