Фестываль праваслаўнай музыкі ў Беластоку



Канцэрт праваслаўнай музыкі «Спявайце Богу нашаму, спявайце » адбыўся ў царкве Святога Духа ў Беластоку.

Госцем мерапрыемства стаў Хор духавенства Гарадзенскай епархіі. Сваімі ўражаннямі дзеліцца рэгент хору протадыякан Дзімітрый Шэпелеў :

– Вельмі прыемна, што нас запрашаюць, што нас помняць. Мы змаглі зноў прыехаць і падзяліцца сваімі дасягненнямі, працай, адчуць яднанне і раздзяліць радасць з нашымі бліжэйшымі суседзямі з Беласточчыны. Гэты фестываль падкупляе сваёй шчырасцю. Фестываль без конкурснай асновы, дзе кожны дзеліцца сваёй радасцю пра Госпада ў песнапеннях: і дзіцячыя хоры, і змешаныя. І вельмі прыемна бачыць, што людзі  так радасна ўслаўляюць Бога.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел калектывы з Беластоку і Падляшша: хор моладзі катэдры Св.Мікалая, дзіцячы хор суполкі непублічных школ Святых Кірыла і Мяфодзія, парафіі Уваскрэшання Хрыста, а таксама дзіцячы хор царквы Св. Якуба з Ласінкі.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток