Фестываль сербскай культуры ў Беластоку
У Беластоку праходзіць VIII тэалагічны фестываль сербскай культуры VIDOVDAN 2019. Шэраг мерапрыемстваў у межах фестывалю, а гэта: музычна-этнаграфічныя семінары для дзяцей, выступы, паказы фільмаў і фотаздымкаў, сустрэчы і дыскусіі працягнуцца да 28 чэрвеня.
Падрабязней пра сёлетні фестывалі кажа айцец Міхаіл Чыквін, які адкрываў сустрэчу з сербскім святаром Пятром Лукічам у царкве святога Яна Тэолага:
– Кожны год стараемся штосьці паказаць. У гэтым годзе вырашылі паказаць постаць вялікага сербскага святога Нікалая Веліміравіча, які быў творцам і пісьменнікам. Святары з Сербіі гаварылі пра ўладыку Нікалая, хор спяваў яго песні, можна паглядзець выставу фотаздымкаў.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
З падрабязнай праграмай сёлетняга фестывалю можна азнаёміцца на афіцыйным сайце мерапрыемства ў інтэрнэце vidovdan.pl.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток