Фестываль “Спадарожнік над Польшчай” у Беластоку



Інваліды, тэрарызм,  імігранты ды культурныя адрозненні. Гэтыя тэмы закранулі расейскія рэжысёры ў стужках, якія прэзентуе Фестываль “Спадарожнік над Польшчай”. Сёння ў Беластоцкім кінатэатры “Форум” можна пабачыць фільмы ў межах турнэ фестывалю. Мерапрыемства праходзіць увосень у Варшаве, але пазней у розных гарадах Польшчы адбываюцца паказы некаторых стужак, у Беластоку прадставяць 10 кінастужак – кажа Мацей Рант, дырэктар кінатэатра “Форум”.

Стужкі закранаюць тэму працоўнай міграцыі ў крыху камічнай форме, але з трагічнымі элементамі, як, напрыклад, уцёкі з Масквабаду. У кінастужках раскрываецца тэма сучаснага тэрарызму, але паказаны і цікавыя звароты да Бога, да духоўнасці.

«Спадарожнік над Польшчай» у Беластоку працягнецца да 18 лютага. Кінааматары змогуць пабачаць навейшыя расейскія фільмы 2014-2015 гадоў, такіх вядомых рэжысёраў як Іван Вырыпаеў і Аляксандр Сакураў.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl