Фестываль сучаснай літаратуры ў Беластоку



1 кастрычніка ў Беластоку пачынаецца літаратурны фестываль «Zebrane». Госць нашай студыі — арганізатар фестывалю Дам’ян Кудзіноўскі.

РР: Такія прозвішчы яе Моніка Шнайдэрман, Войцех Кучак, Ярослаў Мікалаеўскі, Дарота Маслоўска, Марэк Краеўскі мяркую электрызуюць тых у Польшчы, хто чытае. І насуперак усім статыстыкам усё ж крыху людзей чытае ў Польшчы кніг. А ўсе гэтыя прозвішчы, усе гэтыя асобы ўжо неўзабаве наведаюць Беласток.

Гэта праўда. Я тут хацеў бы працытаваць некалькі сказаў з кнігі прафесара Рышарда Казёлка, які таксама будзе госцем фестывалю. Назва гэтай кінжкі шмат пра што кажа: «Добра думаецца літаратурай». Ужо ва ўступе прафесар Казёлэк піша, што няпраўда, што літаратура і чытанне ў заняпадзе. Гэта, можна сказаць, прынцып культуры, што ўвесь свет падшыты літаратурай, і мы штогод спрабуем давесці, што сапраўды праз цэнтр нашага жыцця праплывае лава літаратурнага тэксту, і што гэта такое змястоўнае спазнанне свету.

РР: Усе і не мусяць чытаць. Яшчэ не так даўно шмат людзей, нават у нашай часты Еўропы, чытаць папросту не ўмелі.

Менавіта. Але мы як арганізатары фестывалю, аб’яднанне «Fabryka bestsellerów» заахвочваем чытаць І гэты фестываль — гэта рэклама чытання.

РР: Вы пачынаеце ў нядзелю. Крыху нетыпова.

Можна так сказаць, але з іншага боку мы жартуем, што фестываль доўжыцца тыдзень і гэта нам крыху прыгадвае стварэнне свету наноў. Гэтыя 7 дзён, пачынаючы з нядзелі, гэта ў сярэдні будзе дзве-тры падзеі ў дзень.

РР: Я хацеў спытаць пра ключ, на падставе якога вы дабіраеце ўдзельнікаў фестывалю, бо тут вельмі розныя прозвішчы: ад аўтара дэтэктываў Марка Краеўскага да фіналісткі сёлетняй літаратурнай прэміі «Nike» Монікі Шнайдэрман, якая раней можа была ў цені свайго мужа Анджэя Стасюка, але арганізавала выдатнае выдавецтва «Czarne», і Дароты Маслоўскай, якая пару гадоў таму маланкава ўскочыла ў сучасную польскую літаратуру і ўвесь час трымаецца на вяршыні. Войцех Кучок, сілезец, які тут будзе казаць пра кніжку вельмі моцна звязаную з Падляшшам.

Да гэтага можна таксама дакінуць Бартка Собэля, які ў прынцыпе з’яўляецца вандроўнікам, рэпрацёрам і распавядае пра Афрыку, а таксама будзе Дыянісас Стурыс, які распавядзе крыху пра свае грэчаскія карані і пра такі важны і цікавы момант у гісторыі Польшчы, калі Польшча прыняла шмат уцекачоў з Грэцыі. Будзе Марцін Светліцкі з паэзіяй Ваячэка. І так доўга яшчэ можна пералічваць… Усё гэта сведчыць, што ключ у фестывалі «Zebrane» — гэта разнастайнасць. І наша рэдакцыйная праца заключаецца ў тым, каб выбраць найбольш цікавыя, паводле нас, важныя рэчы, якія ў польскамоўнай літаратуры ці даступнай для польскамоўнага чытача адбываюцца цягам усяго года.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Літаратурны фестываль «Zebrane» пройдзе 1-8 кастрычніка ў клубе «Zmiana klimatu», вул. Варшаўская, 6 у Беластоку.

Гутарыў Мікола Ваўранюк.

Беларускае Радыё Рацыя