Фестываль ¿Underground/Independent? у Беластоку



Поп-культуру выкарыстоўваюць, каб данесці людзям вышэйшыя ідэі ці выказаць пратэст. Між іншым такія працы можна будзе пабачыць у межах фестывалю ¿Underground / Independent? у Беластоку.

Гэта між іншым фільм „MATANGI / MAYA / M.I.A.” пра папулярную артыстку МІА – эмігрантку са Шры-Ланкі, якая працуе зараз у ЗША і вядомая шчырай, бескампраміснай і бунтарскай творчасцю, ці стужка, якая закранае праблему масавага забойства жывёл на мясных камбінатах – фільм «З’ядзенне звярэй».

– Калісьці андэграунд здаваўся экстрымам. І цяжка вырашыць, што зараз андэграунд, а што папулярнае мастацтва. І мяжа паміж гэтымі двума падыходамі да мастацтва не простая.

На фестывалі запланаваны таксама адмысловы дзень для аматараў кіно класа Б і нават Ц, ды сустрэчы з аніматарам праекту „Горшыя фільмы свету” ды фестывалю „Кахаю дзіўнае кіно”. А таксама  майстар-класы для дзяцей па вырабу брэлокаў і магнітаў, сямейныя фатаграфічныя майстар-класы і канцэрты электроннай музыкі.

Фестываль ¿Underground/Independent? пройдзе ў выхадныя  8-10 і 22-24 сакавіка.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя