Фестываль «Усход культуры» зноў завітае ў Беласток



У канцы жніўня ў Беластоку пачынаецца фестываль «Усход культуры – іншае вымярэнне». Выступяць мастакі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі. Сёлета мерапрыемства падзелена на шэсць вымярэнняў — гэта музыка, тэатр, кіно, мастацтва, грамадскасць і мода.

Ёсць і беларускі акцэнт – ў Беластоку выступіць са спектаклям «Сіняя-сіняя» Магілёўскі абласны лялечны тэатр, — кажа Яцэк Маліноўскі з Беластоцкага тэатра лялек:

— Гэта вельмі свежы спектакль, бо напрыканцы мінулага сезона была прэм’ера. Гэта манадрама ў рэжысуры творцы маладога пакалення Ігара Казакова. Вельмі цікавая асоба, якая спрабуе ствараць вельмі тэатр, які схіляе да больш глыбокіх роздумаў.

Фестываль «Усход культуры – іншае вымярэнне» пачынаецца ў чацвер 31 жніўня. На ўсе мерапрыемствы ўваход — вольны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя