Фестываль „Вера, надзея, каханне” ў Гайнаўцы



Папулярызацыя творчасці аднаго з найвялікшых бардаў ХХ стагоддзя – гэта адна з мэтаў ІІІ Міжнароднага фестывалю паэтычнай песні імя Булата Акуджавы у Гайнаўцы „Вера, надзея, каханне”.

IMG_20160716_211055

Дзякуючы сяброўству з найлепшымі паэтамі Польшчы, у свой час вершы Акуджавы былі бліскуча перакладзены на польскую мову. Яны аказалі вялікі уплыў на культуру Польшчы, і запатрабаваныя па сённяшні дзень.

Кажа ўдава паэта, Вольга Акуджава:

– У сённяшнім свеце гэта такая рэдкасць, гэта так патрэбна, гэта так правільна, мудра. Толькі гэта трэба людзям сёння – рука да рукі, узяцца за рукі і быць разам, адчуваць добразычлівасць, камунікабельнасць, паблажлівасць, уменне прабачаць. Канешне такое цудоўнае мерапрыемства , усе пелі і заля была такой цудоўнай, мовы перамяшаліся. Я гляджу на гэта са здзіўленнем і бясконцай удзячнасцю.

Цягам наступных чатырох дзён ганаровыя госці фестывалю і пераможцы конкурснай часткі выступяць у Саколцы, Шэпетове, Любліне і Варшаве.

[Not a valid template]

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя