Фестываль „Вэртэп” завітаў на Падляшша



11 раз міжнародны тэатральны фестываль „Вэртэп” прыехаў на Падляшша. У мінулую пятніцу ён забаўляў публіку ў Старым Двары на вадасховішчы Семяноўка (гміна Нараўка), а ў суботу наведаў Нарву. У нядзелю, 28 ліпеня, артысты з „Вэртэпа” парадавалі гледачоў у Бельску-Падляшскім.

Пасля Бельска-Падляскага, „Вэртэп” працягне свае прыгоды і ў наступныя выхадныя. 2 жніўня, у пятніцу, міжнародная трупа размесціцца на вадасховішчы Бахматы ў Дубічах Царкоўных, каб перанесціся ў гарадскі парк у Кляшчэлях у суботу, 3 жніўня, і завершыць сваё падарожжа ў Гайнаўскім доме культуры ў нядзелю, 4 жніўня.

Фота: Мацей Закрэўскі