Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”- 40 гадоў
40 гадоў таму ў Гайнаўцы прайшоў першы ў Польшчы фестываль царкоўнай музыкі. 13 траўня 1982 года парафіяльныя хоры з Падляшша мелі магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства перад журы. Ініцыятарам і душой фестывалю, які тады называўся Дні царкоўнай музыкі – Гайнаўка быў тагачасны дырэктар гайнаўскага Дома культуры Мікалай Бушко.
Першы фестываль праходзіў яшчэ ва ўмовах ваеннага становішча ў Польшчы і цэнзуры:
– 40 гатоў таму першы плакат з’явіўся ва ўмовах цэнзуры. Фестываль называўся „Дні царкоўнай музыкі”, „Агульнапольскія дні царкоўнай музыкі”, а пазней „Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі”, заўсёды меў у назве „Гайнаўка”, так і застаецца дагэтуль.
Сёлета, як і ў мінулым годзе, фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка” з-за пандэміі каронавіруса запланаваны на верасень. Ужо 20 гадоў фестываль, які ладзіць Фонд Царкоўная Музыка пад кіраўніцтвам Мікалая Бушкі, праходзіць у Беластоку. У 90-х гадах гасцямі фестывалю былі знакавыя асобы з Беларусі – народны пісьменнік Васіль Быкаў, першы прэзідэнт незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч і мітрапаліт Філарэт.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя