Філіял Фонда “Краіна для жыцця” дапамагае беларусам у Польшчы



Вось ужо як месяц філіял Фонда Святланы Ціханоўскай “Краіна для жыцця” дзейнічае ў Польшчы і дапамагае тут беларускім уцекачам. Пра дзейнасць фонда і яго планы на будучыню распавяла кіраўніца аддзела фонда Марына Гарбуз:

– У Польшчы мы ўжо каля месяцу. Мы проста зарэгістравалі сваю арганізацыю, ніякіх складанасцяў не было. Мы ўдзячныя і польскім уладам, і літоўскім, што яны прымаюць і падтрымліваюць нас, беларусаў. У Беластоку працаваў шэлтар для дапамогі беларусам. Мы падтрымлівалі і прымалі там беларусаў. На штомесяцовай падтрымцы ў нас сем’яў каля 70 чалавек. Стабільна 35-40 чалавек у тыдзень просяць дапамогі. Зараз вельмі шмат беларусаў выязджаюць у Польшчу. І тут ёсць вострая патрэба ў жыллі. І мы разглядаем варыянт адкрыцця шэлтара.

Дзякуючы дзейнасці фонда ў Беластоку паўстаў шэлтар альбо часовае жытло для беларускіх палітэмігрантаў, якія цяпер часова спыніў сваю дзейнасць. Цяпер фонд “Краіна для жыцця” працягвае дапамагаць беларусам усімі магчымымі спосабамі.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя